DataLife Engine > Беларусь > Беларускiя мужчыны адводзяць сваiм палавiнкам месца толькi на кухнi, у дзiцячым пакоi i ? ложку?
Беларускiя мужчыны адводзяць сваiм палавiнкам месца толькi на кухнi, у дзiцячым пакоi i ? ложку?6 марта 2008. Разместил: Admin |
|
Напярэдаднi 8 сакавiка навакольная рэчаiснасць як быццам сама па сабе робiцца тэтатычна-святочнай: яскравыя фарбы ? вiтрынах заклiкаюць на распродажы касметыкi i парфумы, актывiзуюцца прада?цы кветак i ювелiрных выраба?, ва ?становах рыхтуюцца адмысловыя музычныя праграмы: Толькi i размо?, што пра жанчын, каханне, квецень i вясну. А калi справа датычыцца тэлевiзiйнага жаночага ток-шо?, тут ужо, як кажуць, i карты ? рукi - гасцям ды вядучай, Веры Паляковай.
Тэмай перадсвяточнага выпуску праграмы "Жыццё як жыццё" было абвешчана рытарычнае пытанне "За што нас любяць?" Знайсцi iсцiну прапанавалася з дапамогай самастойных паспяховых жанчын - тэлевядучай ?нгi Бяловай, эксперта Цэнтра гендэрных даследавання? Iрыны Альхо?кi i "сапра?дных беларускiх мачо" - вядучага, спевака Дзянiса Дудзiнскага i прадзюсара Уладзiмiра Максiмкава. За гэтымi пошукамi назiралi гледачы ? студыi i карэспандэнт "Звязды" - з-за кулiс. Тэлегледачы ?бачаць гэту дыскусiю 7 сакавiка на Першым канале. Пачалася гаворка цалкам прадказальна: з пытання да мужчын "На што вы найперш звяртаеце ?вагу ? жанчыне?" Iнга Бялова з пазiцыi прыгожай жанчыны тут жа ?несла свае карэктывы - "на ногi глядзяць, на што яшчэ!". Але моцны пол адказа? па-джэнтльменску: ма?ля?, на жанчыну ? цэлым, ад прычоскi i фiгуры да праславутай "разынкi". - Ну як, вы знайшлi ?жо тую самую жанчыну, у якой нешта ёсць? - удакладнiла Вера Палякова. - Вядома ж! I не адну! - радасна пацвердзi? Дзянiс Дудзiнскi. Чамусьцi з пачатку за здаро?е ?дзельнiкi хутка перайшлi на вечную i бессэнсо?ную спрэчку, хто лепшы - мужчыны цi жанчыны, i хто вiнаваты, напрыклад, у цяжкай долi жанчын, якiм даводзiцца класцi шпалы або вадзiць трамваi. З аднаго боку, калi падыходзiць фармальна - сапра?ды, сярод знакамiтых асоба?, якiя пакiнулi след у гiсторыi (вучоных, урачо?, мастако?, паэта? i г.д.) пераважная большасць прадста?нiко? моцнага полу, з другога - ну i што, тая ж гiсторыя пацвярджае, што немагчымага няма: жанчынам удавалася заняць месца i фараона, i нават Папы Рымскага: А тое, што жанчыны - прыгожая, але на?рад цi слабейшая палова чалавецтва, пацвердзiла на ?ласным прыкладзе i спецыяльная госця ток-шо?, жанчына-геолаг. У якасцi ходу ? адказ мужчыны прыгадалi знакамiтую формулу "тры К" (Kirсhе, Kindеr, Kuсhеn - з нямецкай "царква, дзецi, кухня"), але пры гэтым чамусьцi замянiлi "царкву" на "ложак" - гэта сучасныя рэалii, цi што? - Я лiчу, гэта самая што нi ёсць жаночая работа! - дэманстрава?, як на заказ, шавiнiсцкi мужчынскi падыход Уладзiмiр Максiмка?. - I кухня, i дзецi патрабуюць шмат часу i намагання?, а калi пасля гэтага ?сё ж застаюцца сiлы: то жанчына становiцца вядучай ток-шо?! Адно я магу гарантаваць дакладна: МАЁЙ жанчыне нiколi не давялося б класцi шпалы. :Хоць выкана?чы прадзюсар Першага канала Я?ген Юрана? i папярэдзi?, ма?ля?, не варта чакаць у гэтым выпуску "Жыццё як жыццё" кветачак, шарыка? i сентыментальных вiншавання?, мы ?сё чакалi - калi ж сярод размо? нарэшце з'явiцца абвешчаная перадсвяточная тэма? I яна з'явiлася, адкуль не чакалi. Калi вядучая прыгадала, што мужчыны ?зурпiравалi амаль усё жаночае - нават вобразы - на подыум эфектна выйшлi ?дзельнiкi шо?-трыо "Спяваючыя каралевы" - "Лера", "Ала" i "Эдзiта". У жыццi хлопцы, натуральна, носяць iншыя iмёны, але на сцэне выкарысто?ваюць менавiта гэтыя псе?данiмы i вобразы. Таму, мабыць, як нiхто адчуваюць, якая гэта цяжкая праца: - Самае складанае - падача. Мала проста апрануць абцасы i калготкi, трэба яшчэ быць жанчынай, каб пераканаць у гэтым публiку, - падзялiлася з ашаломленымi гасцямi "Эдзiта". I гэта рэплiка стала, бадай, адзiнай, на якую беларускiя мачо не знайшлi што адказаць. Зрэшты, завяршылася гаворка ?сё ж хэпi-эндам, бо пры ?сiх жартах i кпiнах мужчыны ?сё ж прызналiся, што нас любяць. Нават калi не "за што", а "насуперак чаму". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК |